Прэм’ера на «Белсаце»: поплеч з беларусамі ў Арміі Андэрса служыў... мядзведзь


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI4NTQlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0ODAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVGN1YlN4WG85Yk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Не прапусціце: у нядзелю, а 20:30 на «Белсаце» – дакументальны фільм «Войтэк-мядзведзь, які пайшоў на вайну».

У армію генерала Андэрса (афіцыйная назва – Польскія Ўзброеныя Сілы ў СССР, пазней Другі польскі корпус) змаглі запісацца нямала нарадзінцаў Заходняй Беларусі. Вайсковае фарміраванне паўстала ў СССР пасля нападу Нямеччыны з ліку былых вязняў, якія паходзілі з Польшчы. Генералу Андэрсу ўдалося вывезці сваю армію ў Персію, уратаваўшы ад галоднай смерці ды савецкай улады.

Чытайце таксама >>> Жаўнер Арміі Андэрса пісаў жонцы кранальныя лісты на трасянцы

Там удзельнікі польскага лагеру і падабралі медзведзяня, з якім бавіліся мясцовыя дзеці. Але дзяліць намёт са зверам захацелі не ўсе. Каб Войтэка не выгналі з лагеру, ягоныя аматары вырашылі падараваць яго генералу Андэрсу.

У гэта цяжка паверыць, але з часам мядзведзь стаў сапраўдным жаўнерам. Генерал прысвоіў яму званне капрала, звер атрымаў службовы нумар, ваенны білет і нават паёк цыгарэтаў (апошнія ён любіў есці). Ён суправаджаў сваіх паплечнікаў на варце, а падчас бітвы пад Монтэ-Касіна… насіў скрыні з боепрыпасамі. Як гэта адбывалася, у фільме распавядаюць жаўнеры.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. Войтэка аддалі ў Эдынбурґскі заапарк.

«Wojtek niedźwiedź, który poszedł na wojnę». Рэж. Ўіл Гуд (Will Hood), Эдам Лэйвіс (Adam Lavis), 2011 г., Брытанія – Нямеччына – Польшча

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў