Прэм’ера фільму «Мы браты» – без рэжысёра і актораў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=XaIYrIiE5oM&feature=youtu.be”][vc_column_text]Гледачы не зразумелі сюжэту, а кінематаграфісты назвалі стужку баевіком класу Б, які да таго ж не зможа прынесці прыбытку.

24 верасня ў кінатэатры «Масква» прайшла прэм’ера нашумелай кінастужкі «Мы браты», якую знялі на замову Міністэрства культуры Беларусі.

«Нам да вялікага кіно яшчэ ого-го»

Першаю, хто выбег з кінатэатру пасля прэм’еры, была дзяўчына, якая назвала «Мы браты» правалам ды бязглуздзіцаю. «Сюжэт недапрацаваны, настолькі ўсё змазана… Нам да вялікага кіно яшчэ ого-го. Проста там былі такія сцэны, што зала лопалася ад смеху», – падзялілася ўражаннямі глядачка. – Мне здаецца, яго здымалі, каб, недзе там за акіянам даведаліся, што ёсць такая краіна Беларусь. Проста нейкія панты».

«Сюжэт фільму быў вельмі складаны. Я толькі пад канец стужкі ўва ўсёй гэтай гісторыі разабраўся», – кажа іншы наведнік кінатэатру «Масква».

Адзін з гледачоў выйшаў пасля фільму з пустою галавою, а сюжэт узгадаў толькі зірнуўшы ва ўлётку, дзе было напісана нешта пра чалавечнасць і любоў.

«Я думаю, здымаўся ён для таго, каб паказаць чалавечую дабрыню, паказаць, што мы ўсе браты, і пра нашых абаронцаў са службы бяспекі прэзідэнта, якія дазваляюць нам мірна жыць. У фільме паказана, што іхная праца небяспечная і цяжкая», – распавядае яшчэ адзін кінаман.

«Паспрабавалі стварыць экшн, паказаць пагоню, распавесці пра розныя падзеі, якія закранулі беларусаў : выбух у метро і не толькі. У цэлым атрымалася трохі каша», – дадаюць дзве дзяўчыны, што стаялі побач.

«Зарабіць грошы на гэтым фільме будзе складана»

Прафесійны пракатчык Сяргей Козыраў, які паглядзеў стужку, назваў «Мы браты» «фільмам з невыразным сцэнарам». А вось дырэктар «Беларусьфільму» Ігар Поршня парадаваўся за тых людзей, якія зрабілі гэты фільм, і адзначыў, што яны даказалі, што можна зняць кіно з нармальнымі трукамі, з нармальнымі пагонямі. У Маскве такое кіно будзе каштаваць не менш за $ 10-12 млн.

«Наагул не хачу думаць пра сюжэт. Слабаватая драматургія. Гісторыя, трошкі прыцягнутая за вушы, акурат пра гэта не хочацца размаўляць», – паставіў кропку ў размове з belsat.eu Ігар Поршня.

Андрэй Курэйчык назваў фільм баевіком класу Б. «Мы такое “бачым” увечары “бачым” на канале НТВ. Я не лічу гэта нацыянальным праектам. Проста выйшаў фільм перад выбарамі – усё зразумела. Мне шкада, што фільм зняты на грошы беларускіх падаткаплатнікаў, маглі б зняць 10 фільмаў маладых рэжысёраў з цікавым сюжэтам».

На прэм’еру стужкі не прыйшоў ні рэжысёр, ні сцэнарыст, у зале не было ніводнага актора, які здымаўся ў «брацкім» фільме. Карціна выйдзе ў пракат з 1 кастрычніка.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=wjXAmLi43pg”][/vc_column][/vc_row]belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў