Прэмʼера фільму «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» + каментар рэжысёра


[/vc_column_text][vc_column_text]Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў для незалежнага тэлеканалу фільм пра беларускага героя Кастуся Каліноўскага.

Кінааповед мае надзвычай арыгінальную форму – апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад смяротным пакараннем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідара, звяртаючыся да дакументаў эпохі ды сведчанняў сучаснікаў Каліноўскага.

Глядзіце яшчэ >>> «Белсат» зладзіў у Менску паказ фільму «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» – быў аншлаг

Ролю кіраўніка паўстання 1863-га года выканаў у фільме актор Купалаўскага тэатру Раман Падаляка, каханую Каліноўскага – Марылю Ямант – заграла Ганна Харланчук-Южакова. Сцэнар для фільму напісаў малады гісторык і літаратар Зміцер Кузменка, прыкаваны да інваліднага вазка. Ён не можа гаварыць, але шмат піша, з’яўляецца аўтарам кнігі вершаў.

Чытайце яшчэ >>> Як ствараўся фільм «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні»

Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларусаў. Царскі суд прыгаварыў кіраўніка паўстання 1863 года да расстрэлу. Аднак вядомы сваёй жорсткасцю ў падаўленні паўстання расейскі генерал Мураўёў выказаўся за павешанне. Кастуся Каліноўскага публічна павешалі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 года.[/vc_column_text][vc_column_text]

Каліноўскі стаў мне бліжэйшы – мне захацелася з ім пагаварыць

Валер Мазынскі: «Да Каліноўскага ёсць шмат пытанняў. З аднаго боку – ён няўрымслівы, з іншага – з ім немагчыма было ні аб чым дамовіцца. Ён упарта пёр як зубр. Як паводле Высоцкага: буйны быў. А буйных сёння мала ў нас».

Глядзіце каментар рэжысёра да фільма >>>[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=RqW418E-FRE”][vc_column_text]МЯ, ДД, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў