Прэмʼер-міністрам Сербіі ўпершыню стане жанчына, якая адкрыта кажа пра сваю гомасексуальнасць


Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч даручыў сфармаваць урад 41-гадовай Ане Брнабіч, якая раней займала пасаду міністра дзяржаўнага і лакальнага самакіравання.

Аня Брнабіч (Ana Brnabić).
Фота: hr.n1info.com

Яе кандыдатуру і новы склад ураду мае зацвердзіць парламент. Парламенцкая большасць зʼяўляецца прыхільнікамі кіраўніка краіны.

Брнабіч стане першай жанчынай на пасадзе кіраўніка сербскага ўраду і першай асобай, якая адкрыта кажа пра сваю гомасексуальнасць.

Сярод задач новага кіраўніка ўраду Вучыч назваў «далейшае ўмацаванне пазіцыі Сербіі на міжнароднай арэне… на шляху еўрапейскай інтэграцыі» і ў стасунках з Расеяй ды іншымі краінамі, цытуе кіраўніка Сербіі ria.ru.

Сёлета ў Менск прылятаў экс-прэзідэнт Сербіі Томіслаў Ныкалыч. Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сербскага лідара Ордэнам за ўнёсак у развіццё міждзяржаўных адносінаў.

Аляксандр Вучыч заняў пасаду кіраўніка краіны пасля перамогі на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў