Прэм'ер-міністр Польшчы сышла ў адстаўку


Бэату Шыдла можа замяніць міністр фінансаў і цяперашні віцэ-прэм’ер Матэуш Маравецкі. Неафіцыйна, яна зойме пасаду віцэ-прэм’ера. Змены ва ўрадзе будуць вядомая на пачатку студзеня, павеламляе TVP.

Паводле прэс-сакратара кіруючай партыі «Закон і справядлівасць» Бэаты Мазурэк, Маравецкі вырашыць, чым будзе займацца Шыдла.

Reuters паведамляе, што Шыдла распавяла пра рашэнне аб адстаўцы на паседжанні ў штаб-кватэры «ЗіП». Яна займала пасаду прэм’ер-міністра пасля перамогі партыі на парламенцкіх выбарах у 2015 годзе.

Шыдла падзякавала ў Twitter за падтрыманне і адзначыла, што гэтыя два гады былі для яе незвычайныя.

7 снежня ў сойме Польшчы разглядалася пытанне аб вынясенні вотуму недаверу ўраду на чале з Шыдла. Дэпутаты большасцю галасоў прагаласавалі супраць ейнай адстаўкі.

Польскія СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы ў «ЗіП», паведамлялі, што перабудова ўрада адбудзецца пасля галасавання за судовую рэформу. Галасаванне за гэтую рэформу ўжо завяршылася, таму абвяшчэнне новага ўрада чакаецца на наступным тыдні.

Раней разглядаліся дзве опцыі: захаванне пазіцыі Шыдла альбо вяртанне на гэтую пасаду Яраслава Качыньскага.

У кастрычніку летась Маравецкі наведваў Беларусь. Гэта быў найвышэйшы ўрадавы візіт Польшчы ў нашую краіну з 1996 году. Тады Лукашэнка гаварыў Маравецкаму, што «Беларусь не хоча гарадзіць плот».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў