Прэмʼер-міністр Польшчы Бэата Шыдла пацярпела ў выніку ДТЗ у горадзе Асвенцыме


Фота Fotorzepa, Jerzy Dudek

Пра гэта паведаміла газета Rzeczpospolita.

Паводле яе, аўта, які ехаў па другараднай дарозе, урэзалася ў адну з машын урадавага картэжу. Іншы аўтамабіль з калоны, у якім знаходзілася прэмʼер, у выніку інцыдэнту зʼехаў на абочыну.

Шыдла атрымала ўдары і была дастаўлена ў больніцу.

ВД, паволе rp.pl

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары