Прэм’ер Кабякоў назваў вінаватых у адсутнасці працоўных месцаў


Мясцовыя ўлады праводзяць недастатковую працу па стварэнні новых працоўных месцаў, упэўнены прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Адпаведную заяву ён зрабіў па выніках нарады ў кіраўніка краіны.

«Толькі дзве вобласці выканалі тыя абавязацельствы, прагнозныя параметры, якія былі вызначаныя на паўгоддзе. З 33 тыс. новых працоўных месцаў створана каля 31 тыс. Гэта вельмі сурʼёзны званок, таму што ў 2016 годзе, калі быў уведзены гэты паказнік, на пачатку 2017-га мясцовыя органы ўлады, аблвыканкамы вельмі лёгка давалі справаздачу аб тым, што ўсё добра, вельмі ўсё лёгка і проста атрымліваецца », – распавёў Андрэй Кабякоў.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі сёлета плануецца стварыць 70 тыс. працоўных месцаў.

«Гэта званок для кожнага кіраўніка мясцовага органа ўлады. Вядома, гэта задача і для адпаведных кіраўнікоў галіновых органаў кіравання», – адзначыў кіраўнік ураду.

Разам з тым, на думку прэмʼер-міністра, сітуацыя ў сферы занятасці ў краіне прыкметна палепшылася: вакансіяў больш, чым кандыдатаў, якія афіцыйна зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных, адзначыў Андрэй Кабякоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, БелТА

Глядзі таксама
Каментары