Прэм’ер Ізраіля зайшоў у мора ў штанах


Прагулка абодвух прэм’ераў па пляжы Ольга адбылася напрыканцы гістарычнага візіту Нарэндры Модзі ў Ізраіль. Фота – Kobi Gideon / GPO

І моцна намачыўся. А ягоны індыйскі калега падвярнуў штаны – і выйшаў з вады сухім.

Яшчэ да шпацыру басанож па беразе Міжземнага мора Бэньямін Нэтаньягу назваў стасункі Ізраіля з Індыяй «хаўрусам, створаным на нябёсах».

Палітыкі выправіліся з Тэль-Авіву на пляж у чацвер, каб пазнаёміцца з тым, як працуе мабільная апрасняльныя ўстаноўка. Ізраіль займае вядучую пазіцыю ў свеце па апрасненню вады.

Пасля яны паспрабавалі гэткую ваду з келіхаў для віна.

«Мы падзелімся нашай тэхналогіяй з Індыяй і дамо мільёнам людзей дасяг да чыстай вады. Я ганаруся Ізраілем», – напісаў Нэтаньягу ў «Тўітары».

Пасля гэтага Модзі падвярнуў штаны вышэй костак, каб зайсці ў ваду. Да яго далучыўся Нэтаньягу, які, аднак, не пайшоў за прыкладам свайго калегі, і ягоныя штаны моцна намачыліся.

Візіт Нарэндры Моды ў Ізраіль 4–6 ліпеня – першы ў гісторыі візіт прэм’ера Індыі ў гэтую краіну.

Акрамя важнага палітычнага аспекту візіт Модзі меў вялікае эканамічнае значэнне для Ізраіля. Гандлёвы абарот паміж дзвюма краінамі летась склаў $ 1,9 млрд, з якіх $ 1,1 млрд прыйшліся на ізраільскі экспарт.

ДД

Глядзі таксама
Каментары