Праз задымленне са школы ў Смаргоні эвакуявалі амаль 400 дзяцей


Ратавальнікі атрымалі сігнал пра загаранне ў электрашчытавой у сярэдняй школе ў Смаргоні.

Гэта здарылася 23 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, то пабачылі, што была задымленая шахта і электрашчытавая на 3 паверсе.

Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС з будынку была эвакуяваная 471 асоба (389 дзяцей і 82 асобы выкладчыцкага складу і персаналу).

У выніку задымлення ў шахце закураныя сцены, у электрашчыце пашкоджаная электраправодка. У якасці прычыны спецыялісты разглядаюць кароткае замыканне электраправодкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў