Праз выказванні Вашчыкоўскага пра Астравецкую АЭС амбасадара Польшчы выклікалі ў МЗС Беларусі на размову


Беларускае ведамства замежных справаў пракаментавала выказванні польскага калегі Вітольда Вашчыкоўскага, які заявіў пра тое, што Польшча не будзе набываць энергію з Беларускай АЭС праз небяспечныя тэхналогіі праекту.

«У выпадку, калі працытаваныя спадаром міністрам словы цалкам адпавядаюць сказанаму, у наяўнасці відавочная палітызацыя руціннага пытання будаўніцтва Беларускай АЭС праз дэманстрацыю асобнымі краінамі так званай «еўрапейскай салідарнасці» пад ціскам літоўскага боку«, – гаворыцца ў заяве МЗС.

«Беларусь адкрыта да супрацы і кантактаў па пытаннях ядравай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце будаўніцтва Беларускай АЭС, з усімі зацікаўленымі і, тым больш, такімі блізкімі суседзямі як Польшча. Польшча ў 2009-2013 гадах удзельнічала ў міждзяржаўным абмеркаванні вынікаў праведзенай Беларуссю ацэнкі ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе і не пярэчыла супраць рэалізацыі праекту».

У паведамленні адзначаецца, што »увязка нібыта прынятага рашэння не закупляць электраэнергію, вырабленую на Беларускай АЭС, з «небяспечнымі тэхналогіямі» гучыць дзіўна як мінімум у святле таго, што Польшча сама разглядае магчымасць развіцця ў краіне ядравай энергетыкі«.

«Хацелі б нагадаць, што тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве Беларускай АЭС, паспяхова выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі аналагічных праектаў у такіх краінах Еўрапейскага саюзу, як Венгрыя, Славакія, Фінляндыя і Чэхія. Наколькі нам вядома, афіцыйнай крытыкі з боку Польшчы ў адрас згаданых дзяржаў па гэтай тэме не гучала. У гэтай сувязі пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрошаны ў МЗС на размову».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары