Праз спякоту ў Японіі ў шпіталі трапілі 1500 чалавек


14 ліпеня 2018 года. Добраахвотнік, які бярэ ўдзел у аднаўленчых працах у прэфектуры Ёкаяма пасля нядаўняе паводкі, выцірае пот падчас перапынку. Фота – Issei Kato/Reuters

Прынамсі пяць чалавек памерлі.

З-за спякоты ў Японіі пяць чалавек памерлі, а больш за 1500 па ўсёй краіне патрапілі ў шпіталі.

Смяротныя выпадкі адбыліся ў мясцовасцях, дзе тэмпература паветра прыблізілася да 38 °C (у прэфектурах Кіёта, Гіфу, Міэ і Хірасіме).

The Japan Times падае, што ў шпіталі патрапілі 48 з 1000 добраахвотнікаў, якія займаюцца ачышчэннем затопленых дамоў у Ёкаяме пасля нядаўняга наваднення, выкліканага праліўнымі дажджамі і апоўзнямі. (Паводка аказалася найбуйнейшай з 1982 года. Паводле BBC, у выніку катастрофы загінула прынамсі 179 чалавек.)

Мэтэролагі зафіксавалі гістарычныя максімумы ў 613 з 927 пунктаў назірання па ўсёй краіне.

Паводле метэаслужбы, тэмпература будзе заставацца высокай на працягу ўсяго тыдня.

ДД

Стужка навінаў