Праз расейскае эмбарга беларускія перавозчыкі губляюць прыбытак


Транспартныя прадпрыемствы страчваюць рынак Еўропы і прыглядаюцца да Азербайджану і Грузіі.

Айчынныя перавозчыкі страчваюць еўрапейскі рынак. У размове з выданнем Naviny.by бізнесоўцы вінавацяць у гэтым эмбарга на еўрапейскія прадукты, якое ўвяла Расея. Больш за ўсё ад расейскіх санкцый церпяць перавозчыкі, якія вазілі тавары прычэпамі-рэфрыжэратарамі.

«У межах 15% гарантавана стаўкі ўпалі», – адзначае намеснік гендырэктара Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Мікалай Верхавец.

Дырэктар гарадзенскай кампаніі «Белмагістраль» Станіслаў Савіцкі распавядае аб спробах патрапіць на новыя рынкі замест еўрапейскага – у першую чаргу на азербайджанскі, армянскі і грузінскі.

Таксама беларускія перавозчыкі спадзяюцца скарыстацца дамовай паміж Беларуссю і Расеяй аб дадатковых пастаўках.

Фота: cargolt.by

ЗК, belsat.eu, паводле Naviny.by

Стужка навінаў