Праз праблемы ў газавай сетцы ў ЗША выбухі ў 40 дамах


Каля 40 выбухаў і пажараў адбылося ў прыватных дамах у амерыканскім штаце Масачусэтс. Прычынай катастрофы стаў павышаны ціск у газапровадзе ў гарадах Лоўрэнс, Андовер і Паўночны Андовер.

Паводле NBC, ў сетцы газавай кампаніі Columbia Gas, адбыліся праблемы і назіраецца ўцечка газу. Жыхарам дамоў рэкамендуецца пакінуць сваё жытло. Таксама выратавальнікі раяць людзям не карыстацца электрычнасцю, заклікаюць не ўключаць электрапрыборы ці выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны і смартфоны, каб не выклікаць кароткія замыканні і пажары. Мясцовая электрычная кампанія ўжо абясточыла сваю сетку ў якасці меры перасцярогі.

У выніку выбухаў і пажараў загінуў адзін чалавек. Толькі ў цэнтральны шпіталь гораду Лоўрэнс паступілі 12 пацярпелых.

У пятніцу адмененыя заняткі ў мясцовых школах, частка з якіх выкарыстоўваецца ў якасці сховішчаў для людзей, што страцілі жытло.

У паліцыі Андовер заявілі, што ўсяго зафіксавана 35 пажараў у жылых дамах, 18 з якіх гарэлі адначасова, пажарных і ратавальнікаў катастрафічна не хапала.

Шэф пажарнай службы Андовера Майкл Мэнсфілд заявіў, што горад цяпер нагадвае месца ваенных дзеянняў, і ён ніколі нічога падобнага не бачыў.

Глядзі таксама
Каментары