Праз пажар у Віцебскім інтэрнаце эвакуявалі 57 чалавек


Ілюстратыўнае фота

У Віцебску праз пажар у інтэрнаце РУП «Белпошта» былі эвакуяваныя 57 чалавек, паведамляецца на сайце МНС.

Ратавальнікі атрымалі сігнал аб пажары ў інтэрнаце па вуліцы Іллінскага напярэдадні каля 17.00.

У выніку агнём пашкоджаная маёмасць у пакоі на чацвёртым паверсе, інфармацыі аб пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары