Праз пажар на музычным фестывалі ў Барселоне эвакуявалі каля 20 тысяч чалавек


фота з сацыяльных сетак

Праз пажар на сцэне фестывалю электроннай музыкі Tomorrowland у Барселоне ў гэтую суботу эвакуявалі каля 20 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе іспанскае выданне El Pais.

Пажар пачаўся ля сцэны адразу пасля феерверку, прыкладна апоўначы.

Каб пагасіць полымя, спатрэбілася адзінаццаць пажарных экіпажаў. На месца здарэння таксама прыехала каталонская паліцыя і машыны хуткай дапамогі. Ратаўнікі сцвярджаюць, што ніхто не пацярпеў і эвакуацыя праводзілася ў звычайным рэжыме.

Фестываль Tomorrowland быў заснаваны ў Бельгіі і праводзіцца штогод, гэта адна з найважнейшых падзей свеце электроннай музыкі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары