Праз наплыў мігрантаў у крамах «IKEA» скончыліся ложкі і матрацы


Крамы вядомага брэнду ў Швецыі і Нямеччыне не могуць задаволіць попыт на ложкі і матрацы.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на прэс-сакратарку «IKEA» Жозэфін Торэл.

«У некаторых крамах у Нямеччыне і Швецыі ёсць недахоп па прычыне сітуацыі вакол мігрантаў у Еўропе, якіх трэба забяспечыць жыллём і пасцельнымі прыналежнасцямі», – заявіла прэс-сакратарка.

І дадала, што зараз назіраецца дэфіцыт, але нічога драматычнага няма – апошнім часам такое здараецца часта.

Прэс-сакратарка шведскага аддзелу «IKEA» Даніэла Рогосік патлумачыла, што фірма размаўляе з пастаўшчыкамі пра тое, каб яны хутчэй дасылалі ў крамы чарговыя партыі матрацаў і ложкаў, якіх акурат не хапае.

Калі казаць пра Нямеччыну, то гэтая краіна з’яўляецца найбуйнейшым рынкам збыту для «IKEA», апярэджваючы ЗША і Францыю. Сюды ж, у асноўным, імкнуцца і мігранты з Афрыкі і Блізкага Усходу.

У канцы сакавіка паведамлялася, што «IKEA» перадасць ААН 10 тысяч «мабільных дамоў», якія будуць прызначаныя для ўцекачоў. Адзін такі дом можа змясціць сям’ю з шасці чалавек[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”33044″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, паводле Tvn24bis.pl, фота ikea.com, bettershelter.org

Стужка навінаў