Праз канфлікт Тэгерану і Эр-Рыяду даражэе нафта


Рост коштаў справакаваў разрыў дыпламатычных дачыненняў паміж Саудаўскай Аравіяй і Іранам, найбуйнейшымі здабытчыкамі нафты АПЕК.

Пра тое, што кошты на чорнае золата пайшлі ў гару, сведчаць дадзеныя таргоў.

На Лонданскай біржы ICE Futures фʼючэрсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым выраслі на 3,35%, да $ 38,18 за барэль.

Лютаўскія фʼючэрсы на лёгкую нафту маркі WTI на Нью-Йоркскай таварнай біржы (NYMEX) падраслі ў кошце на 1,96%, да $ 37,77 за барэль.

Саудаўская Аравія і Іран займаюць – займаюць першае і пятае месца адпаведна па абʼёмах здабычы нафты сярод краінаў АПЕК.

Эканоміка Беларусі вельмі залежыць ад коштаў на нафту: як праз долю экспарту  нафтапрадуктаў у агульным экспарце, гэтак і ад расейскай эканомікі, якая слабее ўслед за падзеннем коштаў на чорнае золата.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары