«Праз Кале і тунэль пад Ла-Маншам». Як нелегальныя цыгарэты з Беларусі трапляюць у газетныя шапікі Лондану


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”405251″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Карэспандэнт BBC прасачыў шлях цыгарэтаў з фабрыкі «Нёман» да лонданскіх і ліверпульскіх дылераў.

Пасля таго, як летась у Вялікай Брытаніі было прададзена 610 млн нелегальных цыгарэтаў, а скарб не далічыўся 1,6 млрд фунтаў стэрлінгаў, рэпартэр Ангус Краўфорд (Angus Crawford) рушыць у Горадню, у Беларусь – «апошнюю камуністычную краіну» у Еўропе, якую «некаторыя называюць апошняй дыктатурай».

Бізнес, паводле Краўфорда, – вельмі прыбытковы («highly lucrative»): пачка цыгарэтаў каштуе тут 40 пэні, а ў Вялікай Брытаніі прадаецца за 3 фунт стэрлінгаў.

Кантрабандысты-дармаеды

Журналіста на фабрыку не пускаюць: адміністрацы «Нёмана» кажа, што прадукцыя тытуню – «таямніца фірмы». Аднак, паводле» Краўфорда, няма ніякіх падставаў меркаваць, што фабрыка заахвочвае кантрабандыстаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”405243″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]На аўтадарозе ў напрамку Польшчы рэпартэр знаходзіць краму, якая гандлюе цыгарэтамі 24 гадзіны на содні. Краўфорд кажа прадавачцы, што хацеў б набыць цыгарэтаў, каб правезці іх у Літву, і яна раіць яму схаваць іх у аўце.

Пазней Краўфорд сустракае Віктара, які займаецца кантрабандай з 90-х, і нават «напісаў пра гэта кніжку». Беларус прызнаецца, што людзі займаюцца гэтым з-за эканамічнага крызісу, а «калі не маеш працы, трэба плаціць дзяржаве падатак».

«Кантрабанда дае людзям магчымасць заплаціць гэты падатак», – кажа Віктар.

У наступнай цыгарэтнай краме прадавец прызнаецца, што тут закупаюцца кантрабандысты, і раіць брытанцу схаваць цыгарэты пад адзеннем, «вакол цела».

Памежныя краіны Еўразвязу стараюцца супрацьдзейнічаць перавозу цыгарэтаў. «У нас два прыярытэты, – кажа літоўскі памежнік Караліс Тумоса, – нелегальныя імігранты і кантрабанда».[/vc_column_text][vc_single_image image=”405247″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Паводле памежнікаў, кантрабандысты часта дамаўляюцца пра сустрэчу і проста перакідваюць цыгарэты праз памежны плот, выкарыстоўваюць дроны і плыты на Нёмане.

На пункце пропуску памежнікі паказваюць Крауфорду цяжкавік, у падвойным даху прычэпы якога знайшлі 12 тыс. пачак цыгарэтаў.

Кантрабандысты-паліцыянты

Паводле BBC, гарадзенскія цыгарэты можна набыць па ўсёй Літве за 1,5 фунта стэрлінгаў, яшчэ большыя грошы можна атрымаць, калі пераслаць цыгарэты ў Нямеччыну, Італію і Вялікую Брытанію.

Якім чынам – Краўфорду распавядае былы літоўскі паліцыянт Ёнас, які займаўся кантрабандай, быў затрыманы, звольнены і асуджаны на турэмнага зняволення: «Большасць выкарыстоўвае мікрааўтобусы або бяруць цыгарэты на борт самалёта».

«Галоўны шлях – праз Кале і тунэль пад Ла-Маншам. Так ехаў я», – распавядае Ёнас.

Паводле кантрабандыста, некаторыя выкарыстоўваюць вялікія карабельныя кантэйнеры, але большасць проста едуць мікрааўтобусамі, якія маюць загадзя падрыхтаваныя патаемныя месцы. У мікрааўтобусе або грузавым аўце можна схаваць пяць блокаў гэтак, што іх ніхто не знойдзе».

У Лондане Краўфорду ўдаецца набыць беларускія цыгарэты ў чатырох розных месцах – між іншым у выпадкова сустрэтай на вуліцы жанчыны, а таксама ў газетнага прадаўца.

Кіяскёр, які прадае нелегальныя цыгарэты можа атрымаць штраф у памеры 5 тыс. фунтаў стэрлінгаў, кантрабандысты, якія ўвозяць у краіну вялікія партыі цыгарэтаў, – да 10 гадоў турмы.

У Ліверпулі цыгарэты «NZ», «Менск» і «Фэст» Краўфорд знаходзіць разам з афіцэрам службы «Trading Standards» і сабакам Бэртам у адной з гарадскіх крамаў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUJlcnQlMjYlMjMzOSUzQnMlMjBhJTIwc25pZmZlciUyMGRvZy4lMjBHdWVzcyUyMHdoYXQlMjBoZSUyMGZvdW5kJTNGJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZwNFM0ckczcGRQJTIyJTNFaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0LmNvJTJGcDRTNHJHM3BkUCUzQyUyRmElM0UlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdC5jbyUyRmpWOVljUENCTDQlMjIlM0VwaWMudHdpdHRlci5jb20lMkZqVjlZY1BDQkw0JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRnAlM0UlMjZtZGFzaCUzQiUyMEFuZ3VzJTIwQ3Jhd2ZvcmQlMjAlMjglNDBBbmd1c0NyYXdmb3JkUjQlMjklMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZBbmd1c0NyYXdmb3JkUjQlMkZzdGF0dXMlMkY4MDQzNzY5NTExMjUzNzI5MzAlMjIlM0VEZWNlbWJlciUyMDElMkMlMjAyMDE2JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMEElM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Паводле службоўцы, толькі за апошнія два гады «Trading Standards» супольна з іншымі праваахоўнымі органамі Вялікай Брытаніі выявілі 3,5 млрд нелегальных цыгарэтаў і амаль 600 тонаў тытуню для скручвання самаробных цыгарэтаў.

ДД паводле BBC

Стужка навінаў