Праз Гомель вязуць дэталі для другога рэактару Астравецкай АЭС (ФОТАФАКТ)


Фота ў «Вконтакте» выклаў мясцовы жыхар.

Ён мяркуе, што праз Гомель транспартуюць часткі для БелАЭС.

Другі энергаблок Астравецкай электрастанцыі будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Магутнасць кожнага энергаблоку – 1200 МВт.

Нягледзячы на пратэсты і дыпламатычныя ноты ад Літвы будаўніцтва спрэчнага абʼекту працягваецца. Пытаннем № 1 застаецца экалагічная бяспека праекту: у прыватнасці, якія планы ўлады і ядравікі маюць адносна радыеактыўных адкідаў станцыі. Нядаўна стала вядома, што на тэрыторыі нашай краіны створаць палігон магільнікаў і там закапаюць радыеактыўныя адкіды.

Беларускія ўлады лічаць, што запуск БелАЭС дапаможа знізіць залежнасць ад паставак газу з Расеі, аднак еўрапейскія краіны не раз выказваліся, што не будуць набываць энергію з Астравецкай АЭС. Афіцыйная Вільня неаднаразова выказвала сваю заклапочанасць будоўляй атамнай электрастанцыі ў Астраўцы – усяго ў 50 кіламетрах ад літоўскай сталіцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў