Праз два тыдні – вайна?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVTI1M3hwYUZwZGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Да заканчэння тэрміну дзеяння менскіх дамоўленасцяў у развязанні сітуацыі на ўсходзе Украіны застаецца два тыдні. Украіна патрабуе ад Расеі іх выканання і пакуль не разглядае магчымасці іх падоўжання на наступны год. Перспектывы міру мы абмяркоўваем з народным дэпутатам, прадстаўніком Украіны на менскіх перамовах Ірынай Герашчанка.

Назіраючы за палітычнымі падзеямі ва Украіне, часам ствараецца ўражанне, што менскія дамоўленасці, якія ўпарта ігнаруе Расея, толькі распальваюць унутраны палітычны крызіс ва Украіне, асабліва калі гаворка ідзе пра асаблівы статус Данбасу, які мае быць прапісаны ў Канстытуцыі. Які бок найбольш зацікаўлены ў менскіх перамовах?

Безумоўна, Украіна настроена на выкананне мінскіх пагадненняў. Мы прытрымліваемся пазіцыі, што канфлікт на Данбасе, які прынесены Расійскай Федэрацыяй, расійскімі ваеннымі…

Дарэчы, Пуцін на сваёй апошняй прэс-канферэнцыі пацвердзіў наяўнасць расійскіх вайскоўцаў, па сутнасці, забойцаў, на тэрыторыі Данбаса.

Украіна вельмі хоча міру, таму што гінуць нашыя грамадзяне, якіх забіваюць расейцы з расейскай зброі ці кантраляваныя імі баевікі. Мы хочам дыпламатычнага вырашэння гэтага канфлікту. Аднак, калі краіна агрэсар не выконвае менскія пагадненні, павінны быць жорсткія санкцыі.

Відавочна, што сёння ў першую чаргу украінскі бок чакае ад баевікоў, якія кантралююцца і фінансуюцца вельмі шчодра Расейскай Федэрацыяй, у першую чаргу выканання тых пазіцый менскага пагаднення, якія датычацца стабілізацыі сітуацыі, стварэння бяспечнай сітуацыі на Данбасе.

Вельмі важнымі зʼяўляюцца пазіцыі па размініраванні, гуманітарны аспект – і мы пераходзім да палітычных пытанняў, якімі зʼяўляюцца закон аб выбарах і аб амністыі.

Гэтыя перамовы праходзяць ужо паўтара года, яны праходзяць у закрытым рэжыме. Як сябе вядуць на гэтых перамовах прадстаўнікі так званых народных рэспублік? Як змяніліся іх паводзіны, ці ёсць у іх рэальнае жаданне дасягнуць міру на ўсходзе краіны?

Рабочых падгруп – чатыры: гуманітарная, сацыяльна-эканамічная, па пытаннях бяспекі і па палітычных пытаннях. Гэты фармат паўтарае фармат трохбаковай рабочай групы – гэта значыць з удзелам Расеі, Украіны і АБСЕ. Усе астатнія прысутныя за гэтым сталом – запрошаныя АБСЕ, тыя, хто павінен быць зацікаўлены ў тым, каб на тэрыторыях асобных раёнаў Луганскай і Данецкай вобласці наступіў мір.

Аднак, навошта каментаваць перамовы, калі галоўнае – вынік. Мы бачым ігнараванне менскіх пагадненняў, якія не выконваюцца нават у такіх адчувальных момантах.

На акупаваныя тэрыторыі не дапускаюцца ані «Медыкі без межаў», якія працуюць вельмі сурʼёзна па падтрымцы і дапамозе сухотным хворым, ані гуманітарныя праграмы пра праектах ААН. Гэта што такое? За гэты год, напрыклад, міжнародная місія Чырвонага Крыжа здзейсніла каля 100 візітаў ва ўстановы пенітэнцыярнай сістэмы Украіны і пагутарыла больш, чым з 500-мі затрыманых. Ніводная місія Міжнароднага Чырвонага Крыжа не была дапушчана ў турмы на акупаванай тэрыторыі. Чаму? Бо гэтыя ж місіі дапускаюць у турмы Сірыі, Іраку. Што адбываецца? Магчыма таму, што там катуюць украінскіх грамадзянаў.

Прадстаўнікі Крамля неаднаразова заяўлялі пра тое, што тэрмін дзеяння менскіх пагадненняў не сканчаецца і аўтаматычна падаўжаецца на 2016 год. Якая пазіцыя Украіны на гэты конт – ці будуць падпісаныя новыя дамоўленасці ці ўсё ж Украіна пагодзіцца на пралангацыю існых?

Украіна зацікаўлена ў стабілізацыі сітуацыі на Данбасе, а значыць у выкананні менскіх пагадненняў. Мы катэгарычна не згодныя з тым, што гэта тыя пункты можна выканаць праз год і праз два, то бок – ніколі.

Што перашкаджае да Новага года выканаць пункт аб доступе гуманітарных місіяў на Данбас? Хто ад гэтага выйграе? У першую чаргу жыхары акупаваных тэрыторый. Хто перашкаджае сёння вызваліць 139 грамадзянаў?

Дарэчы, мы нават не маем дакладнай інфармацыі аб усіх месцах знаходжання гэтых людзей, таму што баевікі проста хаваюць гэтую інфармацыю. Яны проста не адказваюць на запыты, не дапускаюць туды місію Чырвонага Крыжа. І мы ўпэўненыя, што сёння ўвесь свет, у першую чаргу, лідары нармандскай чацвёркі, павінныя заняць жорсткую пазіцыю адносна выканання менскіх пагадненняў. Нармандскі фармат будзе вырашаць пазіцыю адносна імплементацыі гэтых пагадненняў.

Калі хтосьці не выканаў пагаднення, пад якімі стаіць іх подпіс, ён павінен несці пакаранне і адказнасць. І гэтая адказнасць – санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі.

Я думаю, што калі не спыніць тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, калі не спыніць зараз канфлікт на Данбасе, то наступнай будзе нейкая іншая краіна.

Мы бачым цяпер хамскае стаўленне Расейскай Федэрацыі і яе лідара да Турцыі. А хто будзе наступным – Беларусь, Прыбалтыка, Польшча? Уласна, пытанне гэта сёння стаіць не толькі перад Украінай, а перад светам, і свет павінен даць па руках Расейскай Федэрацыі як краіне, якая парушае ўсе асновы еўрапейскай бяспекі і міжнароднага права.

Гутарыла Алена Літвінава, Кіеў

Стужка навінаў