«Правы сектар» пасадзіў у сметніцу чыноўніка, які браў хабар


Кіраўніка адэскага абласнога Фонду сацыяльнага страхавання схапілі падчас атрымання хабару, аднак яму ўдалося захаваць працоўнае месца. Актывісты «Правага сектара» па-свойму разабраліся з чыноўнікам.

Актывісты падпільнавалі мужчыну ля працы, схапілі яго і пасадзілі ў бак са смеццем.

Як паведамляе hromadske.od.ua, на мінулым тыдні Алега Рудэнку затрымалі працаўнікі СБУ, калі той атрымліваў хабар. Паводле ўкраінскіх спецслужбаў, Рудэнка патрабаваў «адкаты» ад кіраўнікоў дзіцячых летнікаў. Тыя, хто даваў хабар, мог разлічваць на дзяржаўныя грошы, якія маюць быць скіраваныя на аздараўленне дзяцей, у тым ліку эвакуіраваных з Данбаса.

Раённы суд пастанавіў на час судовага разбіральніцтва адхіліць Рудэнку ад пасады, аднак той падаў апеляцыю, заплаціў штраф і па-ранейшаму хадзіў на працу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў