«Правы сектар»: На нас напалі людзі дэпутата Вярхоўнай Рады і бандыты ў міліцэйскіх пагонах (Абноўлена)


 

Оперативное видео, снятое вчера, 11 июля 2015 года на месте событий около спортивного комплекса Антарис, на улице Лермон…

Posted by Mustafa Nayyem on Sunday, July 12, 2015

Прэс-служба ўкраінскай вайскова-палітычнай арганізацыі паведамляе, што падчас сілавой аперацыі забілі двух байцоў «Правага сектару».

«У Мукачава на Закарпацці сотні ашалелых ад беспакаранасці бандытаў гвалтаўніка і наркагандляра рэгіянала Міхаіла Ланьё – у цяперашні час дэпутата ВР Украіны – паспрабавалі фізічна знішчыць байцоў «Правага сектару». У гэтай сілавой акцыі прынялі актыўны ўдзел і бандыты ў міліцэйскіх пагонах, якія знаходзяцца на ўтрыманні адыёзнага кума галоўнага ворага ўкраінцаў – Віктара Мядведчука (спецпрадстаўнік па гуманітарных пытаннях у межах трохбаковай групы па ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе – belsat.eu)», – гаворыцца ў звароце прэс-службы «Правага сектару».

Падчас перастрэлкі два байцы гэтай арганізацыі былі забітыя, яшчэ чатыры атрымалі раненні, паведамляе «Правы сектар».

Перастрэлка з прадстаўнікамі праваахоўных органаў пачалася 11 ліпеня каля 14:00 (паводле кіеўскага часу). «Правы сектар» атакаваў спартыўны комплекс «Антарэс», а пазней байцы гэтай арганізацыі захапілі блокпост ДАІ, піша vesti-ukr.com.

Па звестках zakarpattja.info, «Антарэс» быў аточаны міліцыянтамі ў бронекамізэльках.

«Комплекс, у які ўваходзяць трэнажорная зала, басейн, саўна, належыць народнаму дэпутату Міхаілу Ланьё (мянушка Блюмк), які ў парламенце фармальна належыць да групы … “Воля народа”, а па сутнасці – да “Апазіцыйнага блоку”. Там жа ўвесь час бачаць кіраўніка абларганізацыі “Украінскі выбар” Мядзведчука Івана Чубырко», – піша zakarpattja.info.

Баец батальёну спецыяльнага прызначэння НГУ «Донбас» Яўген Шаўчэнка называе перастрэлку ў Мукачава «боем паміж мясцовай мафіяй і бандфармаваннем, якое называе сябе “Запасны батальён ПС-Закарпацце”». Пра гэта Яўген Шаўчэнка напісаў у сваім «Facebook’у».

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Сакратар камітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння працы праваахоўных органаў Украіны Антон Герашчанка назваў падзеі ў Мукачава «яшчэ адной трагедыяй».

Паводле яго звестак, падчас страляніны былі параненыя 3 супрацоўнікі МУС і 4 грамадзянскія асобы. З асобы з боку нападнікаў былі забітыя, астатнія заблакаваныя ў лесапаласе. Паводле звестак мясцовых СМІ, у выніку перастрэлкі было паранена 9 чалавек.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

«Цяпер, самае галоўнае, стабілізаваць сітуацыю і не дапусціць далейшага праліцця крыві. Для гэтага неабходна неадкладна затрымаць бандытаў і тых міліцэйскіх чыноў, што аддалі загад адкрыць агонь», – напісаў лідар «Правага сектару» і народны дэпутат Украіны Дзмітрый Яраш у сваім «Facebook’у» 11 ліпеня.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

12 ліпеня Служба бяспекі Украіны (СБУ) і МУС эвакуююць мірных жыхароў вёскі, размешчанай непадалёк ад гораду Мукачава, дзе заблакаваныя байцы ўкраінскага руху «Правы сектар». Кіраўнік 1-га запаснога батальёну ДУК «Правы сектар» распавёў сваю версію падзеяў у Мукачаве. Відэа са зваротам запісана на мабільны тэлефон у вёсцы, дзе байцы хаваюцца ад праваахоўнікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў