«Правільны канал»: менчукі выказваюцца ў падтрымку «Белсату»


«Белсат, жыві», «Абаронім Белсат» – акцыі падтрымання з менавіта такімі гэштэгамі зʼявіліся ў сацыяльных сетках. Канал абараняюць не толькі ў інтэрнэце, але і на беларускіх вуліцах.

Мы распыталі менчукоў, ці патрэбны «Белсат» беларусам.

«Стаўленне ў мяне да каналу добра, зразумела, што ён патрэбны. Бо беларуская мова», – кажа сталы мужчына.

«Вядома патрэбны. Вельмі шмат » Белсат« глядзяць у Горадні ды Берасці. Падае праўдзівую інфармацыю», – распавядае малады хлопец.

«Я за альтэрнатыву, таму хай жыве», – мяркуе яшчэ адзін мянчук.

«Гэты канал патрэбен, бо людзі павінны ведаць сваю мову. Кожны чалавек мае права выказваць свой пункт гледжання. Гэта правільны канал», – выказваецца мінак.

««Белсат» мне падабаецца за праўду», – кажа жанчына.

Больш адказаў глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў