Праваслаўныя святкуюць Вадохрышча


Праваслаўныя сёння святкуюць Вадохрышча. Гэты дзень у біблейскай гісторыі апісаны як дзень хрышчэння Іаанам Прадцечам Ісуса Хрыста ў Іярданіі.

Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, таксама ў гэты дзень Бог явіўся людзям трох сваіх іпастасях: Бога-сына ўласна, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які засведчыў гэта з нябёсаў сваім голасам і Святога Духа, які падчас рытуалу з’явіўся голубам.

Традыцыйна ў гэты дзень у Беларусі хрысцілі дзяцей.

Звычайна на Вадохрышча маразы. Сёння раніцай ў Менску мінус 8.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў