Праваслаўныя іерархі падарылі аўстралійскаму прэмʼеру гальштук «Доналд Трамп»


Ружовы гальштук брэнду амерыканскага прэзідэнта Малкалму Тэрнбулу ўручылі падчас ягонага візіту ў Копцкую праваслаўную царкву ў Сіднэі (Аўстралія).

Падарунак кіраўніку ўраду зрабіў Патрыярх Александрыйскі Феадор ІІ і праваслаўны епіскап Дэніэл.

У студзені медыі паведамілі, што падчас тэлефоннай размовы Тэрнбула і Доналда Трампа аўстраліец кінуў слухаўку. Пазней аўстралійскі прэмʼер зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Малкалм Тэрнбул ацаніў жарт праваслаўных іерархаў і прадэманстраваў падарунак прэсе, якая прысутнічала на сустрэчы.

Фота: AAP Image/Paul Miller

Копцкая праваслаўная царква Александрыі – афіцыйная назва хрысціянскай царквы ў Егіпце. Была заснаваная, паводле падання, Св. Евангелістам Маркам у 63 н. э. у Александрыі. Усяго ў свеце каля 400 абшчынаў. У Аўстраліі богаслужэнне вядзецца на ангельскай копцкай мовах.

У красавіку ў копцкай царкве «Мар Гіргіс» у Егіпецкім горадзе Танта прагрымеў выбух. У выніку тэракту загінула каля 30 асобаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле sbs.com.au

Стужка навінаў