У Пружанах затрымалі мясцовага праваслаўнага святара, які прыйшоў у абменнік з падробленай купюраў у 5000 расейскіх рублёў.
Пра гэта агенцтву belta.by паведміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка. Святар заявіў, што купюру ўзяў са скрынкі для ахвяраванняў у царкве і не ведаў, што яна падробленая.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 221 Крымінальнага кодэксу Беларусі (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папераў).