Праваслаўнага святара неанацыста падазраюць у захоўванні боепрыпасаў


Упраўленнем Следчага камітэту па Менску ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да святара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.

«Падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь. Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя следствам паводле ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Следчыя аналізуюць іншыя матэрыялы, якія паступілі за Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да Канстанціна Бурыкіна», – паведаміла svaboda.org прэс-сакратарка Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Цяпер Бурыкін знаходзіцца пад вартаю.

Затрыманы быў вядомы кантактамі з неанацысцкай арганізацыяй «Рускае нацыянальнае адзінства», праўда, ці быў ён непасрэдна чальцом РНЕ, дакладна невядома.

Дэматыватар з Канстанцінам Бурыкіным
Дэматыватар з Канстанцінам Бурыкіным

У 2014 годзе стала вядома, што ў святара з тых часоў на плячы засталася свастыка. Пазней Бурыкін адрокся ад сваіх былых захапленняў.

Паводле медыяў, ён захоўваў кантакты з прарасейскай арганізацыяй «Румол». Гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы на базе ягонага прыходу.

Бурыкін быў таксама кіраўніком духоўна-спартовага цэнтру «Белая Русь» і першым намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу, якой кіраваў Генадзь Калеснік – палкоўнік міліцыі.

Бурыкін родам з Омска. Ягоныя сястра і бацькі жывуць у Менску, піша nn.by.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org, nn.by

Глядзі таксама
Каментары