Праваслаўная царква адказала: «Будзе Сталін – не будзе капліцы!»


Поспех умяшання «Белсату» ў справу пабудовы капліцы на «Лініі Сталіна».

«Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ протаіерэй Сергій Лепін у каментары да абмеркавання навіны «Праваслаўная капліца на «Лініі Сталіна» будзе пабудавана побач з помнікам дыктатару» паведаміў, што «працы над капліцай спыненыя. Наступны этап – перанос помніка Сталіну. Пакуль гэта не адбудзецца, працы не будуць працягнутыя», – піша партал churchby.info.

 

Аўтары матэрыялу нагадваюць, што капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» планавалі пабудаваць яшчэ шэсць гадоў таму. Інтэнсіўныя працы пачаліся перад Фестывалем Праваслаўнай Моладзі, які адбудзецца там 18 і 19 ліпеня. Капліцу павінны былі асвяціць напярэдадні імпрэзы.

Чытайце таксама >>>На праваслаўны фестываль на «Лініі Сталіна» запрасілі гурт, які ўслаўляе Паўночную Карэю

 

«Тое, што капліца размяшчаецца проста на ўзгорку, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік Сталіну, які і з’яўляецца месцам пакланення савецкаму дыктатару, выклікала рэзананс як у праваслаўным, так і ў свецкім асяроддзі» – адзначылі аўтары  інфармацыі.

 

ЦГ, belsat.eu/pl/churchby.info

 
Стужка навінаў