Праваслаўе vs Міхалок. Вернікі ў Маскве пратэстуюць супраць канцэрту «Brutto»


Моладзь Масквы выйшла пратэставаць супраць «блюзнерскага гурту музычных экстрэмістаў на чале з Сяргеем Міхалком» і заклікала байкатаваць клуб «Stadium live», дзе 20-га снежня мае адбыцца канцэрт «BRUTTO».

Валанцёры хрысціянскага праваабарончага цэнтру, ні многа ні мала, папракаюць калектыў у парушэнні «традыцыйных нормаў маралі, прапагандзе сексуальнай распушчанасці, нянавісці да хрысціянства і русафобіі».

«Эксплуатуючы вобраз футбольнага фаната і брытагаловага нацыста, Сяргей Міхалок у сваёй творчасці любымі спосабамі спрабуе пасеяць у розумах маладых людзей ідэі пратэсту, нязгоды, супраціву ўлады, гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі ў дачыненні да любых нормаў маралі, апелюючы да размытых ліберальных каштоўнасцяў», – заяўлялі актывісты.

Праз падобныя паклёпы і мітынгі ўжо былі адмененыя выступы «BRUTTO» у Менску і Самары. Музычны партал tuzin.fm са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што хутчэй за ўсё музыкам не дазволяць выступаць у Беларусі да прэзідэнцкіх  выбараў 2015 году.

Бліжэйшыя канцэрты «BRUTTO» маюць адбыцца 13 снежня ў Санкт-Пецярбургу, 20 снежня ў Маскве і 27 снежня ў Кіеве.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў