Правальны «Belarus Fashion Week»


Не ведаю як вы, але я яго сапраўды чакала. Пасля абеду распачнецца трэці дзень Belarus Fashion Week, і можа ўзнікнуць справядлівае пытанне, чаму я ўжо цяпер кажу пра ягоны правал? Усё проста, спадарства. Добры пачатак – палова справы. А яго мы так і не пабачылі. Ды, баюся, не пабачым і добрага завяршэння.

Акрэдытацыя ў «лепшых традыцыях»

Медыі – рухавік любога паказу. Нават не спонсары, якія дадуць вам грошы, а пазней пра вас могуць па просту забыць – у адрозненне ад журналістаў. Сродкаў масавай інфармацыі ды блогаў, якія спецыялізуюцца на стылю, скажам шчыра, у Беларусі фактычна няма. А тым часам, тыдзень моды – гэта імпрэза, на якой плячо да пляча спакойна могуць стаяць журналісты БТ і «Белсату». Зрэшты, атрымаць акрэдытацыю досыць лёгка: трэба толькі запоўніць адпаведную анкету і выслаць прэс-службе. Толькі вось заўвага, якую вы атрымаеце разам з дазволам наведаць паказы, можа выклікаць у прадстаўнікоў незалежных медыяў лёгкі нясмак: «Каб пазбегнуць публікацыі недакладнай інфармацыі, просім вас узгадняць матэрыял з супрацоўнікамі прэс-цэнтру Belarus Fashion Week праз электронную пошту». Без каментара.

Працяг расповеду пра галоўныя падзеі Belarus Fashion Week чытайце ў аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек «Стыль».

Стужка навінаў