Правал планаў ураду. Эканамічны крызіс працягне паглыбляцца


Вонкавыя фактары, якія закладваліся ў прагноз-2016, аказаліся значна горшымі, чым думалі ва ўрадзе. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў.

Заява была зробленая падчас праграмы «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1».

Пры гэтым прэмʼер пагадзіўся з тэзісам кіраўніка краіны пра наяўнасць у беларускай эканоміцы фактараў росту:

«Кіраўнік краіны абсалютна выразна сказаў, хоць камусьці можа падацца, што ў гэтым няма асаблівай навізны, – зніжайце выдаткі. Не прасіце грошы на падтрыманне стратнай і неэфектыўнай дзейнасці, а прыводзьце яе ў адпаведнасць з новымі ўмовамі».

Прадпрыемствы, якія ўвесь час просяць дапамогу, павінны заняцца зніжэннем выдаткаў, і такіх магчымасцяў больш, чым дастаткова, мяркуе Андрэй Кабякоў:

«Шмат хто думае, што пагавораць-пагавораць, і на гэтым усё скончыцца. А пасля дадуць грошай, і ўсе пачнуць жыць, прыпяваючы, праядаючы і спадзеючыся, што дадуць яшчэ. Гэтага не будзе».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў