Распачалі крымінальную справу аб знікненні Максіма Мархалюка. Хлопца шукаюць ужо 11 дзён

video

Крымінальную справу ўзбудзілі ў сувязі з тым, што цягам 10 дзён пасля афіцыйнай заявы зніклага не знайшлі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэту.

На сённяшні дзень няма пацверджаных звестак пра тое, што хлопец стаў ахвярай злачынства. Пошукі працягваюцца.

Тысячы валанцёраў з усёй Беларусі, а таксама сотні працаўнікоў сілавых структураў, леснікоў, мясцовыя жыхары – агулам прыблізна 3 тысячы чалавек выйшлі шукаць дзесяцігадовага Максіма Мархалюка. Вядома, што 16 верасня апрануты ў швэдар камуфляжнага колеру і чырвоную камізэльку хлопец паехаў у лес, які, паводле мясцовых жыхароў, ведаў вельмі добра, і знік. У лесе міліцыянты знайшлі толькі ровар Максіма, і гэта пакуль адзіны след з пачатку пошукаў.

З’яўляліся паведамленні, што хлопчыка знайшлі мёртвым у пятлі, альбо што ён уцёк ад ратавальнікаў. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, заявілі ў Гарадзенскім УУС. Пошукі Максіма абяцалі працягнуць да таго часу, пакуль яго не знойдуць.

Чытайце па тэме:

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары