Праваабаронцы заклікаюць выбарнікаў паведамляць пра загон на датэрміновае галасаванне


Скрыня з галасавання 2016 году

Праваабаронцы просяць паведамляць незалежным назіральнікам пра прымус галасаваць датэрмінова.

Адпаведны зварот з’явіўся на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

«У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах – выключнае права выбарніка, і ніхто не мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць», – адзначаецца ў паведамленні.

Пра выпадкі парушэнняў назіральнікі заклікаюць паведамляць на скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.

Датэрміновае галасаванне пачалося сёння і будзе праходзіць па 17 лютага ўключна, асноўны дзень галасавання – 18 лютага.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары