Праваабаронцы «Вясны» вяртаюцца ў офіс, які пяць гадоў таму канфіскавалі ўлады


ofis

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Айша Юнг, Андрэй Палуда і прадстаўнік «Amnesty International» Аляксандр Арцем’еў

Праваабарончы цэнтр аднаўляе працу ў офісе, які апячаталі падчас крымінальнага пераследу старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Днямі вясноўцы сустракаліся з прадстаўнікамі ўплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International». Сустрэчы пры гэтым праводзіліся ў памяшканні па адрасе пр. Незалежнасці, 78А. Менавіта тут раней і знаходзілася сядзіба «Вясны», Рада якой вырашыла аднавіць працу ў гэтым месцы. Справа ў тым, што офіс быў канфіскаваны – у межах крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, які быў прыгавораны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў 2011 годзе.

У лістападзе 2012 года ўся маёмасці арганізацыі, якая знаходзілася ў офісе, была канфіскаваная і вывезеная судовымі выканаўцамі, а памяшканне, якое дагэтуль знаходзіцца пад арыштам, апячатанае.

Глядзіце таксама >>> Справы Бяляцкага, рэпартаж

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і міжнародная супольнасць не прызнаюць законнасць пераследу Алеся Бяляцкага і настойваюць на ягонай поўнай рэабілітацыі. Менавіта ў сувязі з гэтым было прынятае рашэнне аб працягненні выкарыстання арыштаванага і падлягаючага канфіскацыі памяшкання офісу для праваабарончых мэтаў. Акрамя ПЦ «Вясна» тут будуць працаваць Беларускі дакументацыйны цэнтр і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў