Праваабаронцы: У выніку вайны ў Сірыі загінула больш за 330 тыс. асобаў


Паводле падлікаў Сірыйскага назіральнага савету па правах чалавека, у Сірыі за гады грамадзянскай вайны загінулі ўжо больш за 330 тыс. асобаў.

У тым ліку амаль 100 тыс. мірных жыхароў і больш за 18 тыс. дзяцей.

Сірыйскі назіральны савет па правах чалавека, які базуецца ў Лондане, такія лічбы агучыў 16 ліпеня, перадае «Deutsche Welle». У падліках гаворыцца пра 331 765 ахвяраў у перыяд з 2011 па 2017 гады.

У выніку ўзброенага канфлікту загінулі 116 774 вайскоўцы, падначаленых сірыйскаму прэзідэнту Башару аль-Асаду, і ягоных прыхільнікаў, а таксама 57 тыс. паўстанцаў, у тым ліку сябраў альянсу сірыйскай апазіцыі і курдскіх фармаванняў «Сілы дэмакратычнай Сірыі» (SDF).

Акрамя таго, забітыя 58 тыс, джыхадыстаў – пераважна прыхільнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» альбо груповак, блізкіх да «Аль-Каіды». Сярод іх былі і замежнікі, паведаміў Сірыйскі назіральны савет па правах чалавека, звесткі якога грунтуюцца на дадзеных сеткі актывістаў і інфарматараў у Сірыі. Інфармацыю арганізацыі складана праверыць з незалежных крыніцаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў