Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Кондруся палітвязнем


Усе найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з адмысловай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення ўдзельніка Плошчы-2010 . Справу супраць яго называюць палітычна матываванай, а самога Кондруся называюць палітвязнем.

Бацька Уладзіміра Кондруся: «Сын напалову труп, яму неабходная тэрміновая дапамога»

Сярод тлумачэнняў сваёй пазіцыі, праваабаронцы пералічваюць – незаконнасць прыцягнення да адказнасці паводле артыкулу «Масавыя закалоты», а тэрмін даўніны па іншых артыкулах скончыўся. Гэта, на думку праваабаронцаў, пацвярджае палітычны складнік у ягоным арышце.

Учора бацькі арыштаванага паведамілі, што падчас сустрэчы з сынам яго прынеслі на насілках, а само спатканне спынілася праз пяць хвілінаў з прычын дрэннага стану здароўя Уладзіміра, які не першы тыдзень трымае галадаванне.

Мужчыну затрымалі 14 чэрвеня паводле абвінавачання «Удзел у масавых закалотах» 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці. Цягам амаль шасці гадоў спецслужбы не цікавіліся Кондрусем. Аднак пасля публікацыі ў незалежных медыях ягонага фотаздымка падчас шэсця на Дзень Волі мужчыну змясцілі пад варту.

belsat.eu

Стужка навінаў