Праваабаронцы: На былых фігурантаў «справы патрыётаў» завялі 3 новыя крымінальныя справы аб боепрыпасах


Справу патрыётаў закрылі, аднак пераслед усё адно не спыніўся. Паводле праваабаронцаў, акрамя крымінальнай справы, заведзенай на Андрэя Бяляўскага, на былых фігурантаў па справе «Белага легіёну» праваахоўнікі завялі яшчэ дзве справы паводле незаконнага абарачэння і захоўвання боепрыпасаў.

«Прозвішчы фігурантаў пакуль не называюцца, а таму інфармацыі па гэтым новым справам у праваабаронцаў пакуль не дастаткова», – кажа Валянцін Стэфановіч.

У выпадку, калі Бяляўскага ці іншых магчымых фігурантаў суд пакарае рэальным пазбаўленнем волі, такая захада будзе разглядацца праваабаронцамі як палітычна матываваная, а значыць, паўстане пытанне аб прызнанні іх палітычнымі вязнямі, падкрэслівае намеснік старшыні парваабарончага цэнтру «Вясна».

Стужка навінаў