Праваабаронцы хочуць стварыць інтэрактыўную мапу дзедаўшчыны ў Беларусі


Грамадскае аб’яднанне «Прававая ініцыятыва» пачала маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў войску і прапаноўвае былым і дзейным жаўнерам запаўняць адпаведныя анкеты.

У анкетах праваабаронцы прапануюць распавесці пра канкрэтныя выпадкі дзедаўшчыны – збіццё, вымагальніцтва грошаў, псіхалагічны ціск і здзекі і г.д. Абавязкова пры гэтым указваць назву канкрэтнай часткі, а таксама свае імя і прозвішча.

Скрыншот анкеты

«Сітуацыя Аляксандра Коржыча паказаў, што ў Беларусі няма рэальна дзейных няўрадавых арганізацыяў, якія займаюцца праблемамі службы ў войску. Таму »Прававая ініцыятыва« вырашыла ўзяць гэтае пытанне ў свае рукі, каб праманіторыць сітуацыю ў войску. Адна з нашых задач – зрабіць інтэрактыўную мапу праблемных вайсковых частак у Беларусі», – адзначаў у размове з «Белсатам» прадстаўнік «Прававой ініцыятывы» Сяргей Усцінаў.

Паводле Усцінава, на падставе інфармацыя аб парушэннях правоў вайскоўцаў праваабаронцы будуць рыхтаваць скаргі і звароты да ўладаў.

Запоўніць анкету можна тут.

ІІ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў