Праваабаронцу з Віцебску Паўлу Левінаву прысудзілі 15 содняў арышту


Рашэнне аб ягоным арышце вынеслі ў яго адсутнасць 17 красавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску. Паводле падзеяў 25 і 26 сакавіка, Суддзя Іна Грабоўская абвінаваціла Паўла Левінава ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый 25 і 26 сакавіка (артыкул 23.34 КаАП).

Павел Левінаў тлумачыць, што прысутнічаў на вулічных акцыях, але як назіральнік і журналіст.

«Пасля затрымання я звярнуўся ў абласную міліцэйскую ўправу: маўляў, як у міліцыі так атрымліваецца? А мне адказалі, што дзейнасць назіральніка не з’яўляецца падставай для скасавання распачатай супраць мяне адміністрацыйнай справы. Не паўплывалі на рашэнне суддзі ні абураныя водгукі міжнародных праваабарончых структур, ні заступніцтва жыхароў Віцебску, якія сабралі 75 подпісаў за тое, каб спыніць распачаты супраць мяне судовы пераслед», – распавядае праваабаронца.

Інтарэсы Паўла Левінава на судзе прадстаўляў яго родны брат Андрэй. Ён хадайнічаў, каб суддзя перанесла працэс, але тая не пагадзілася.

Пасля затрымання 26-га сакавіка Павел трапіў у шпіталь з гіпертанічным крызам. Цяпер ён працягвае лячэнне ў Кіеве.

У пісьмовы звароце Левінаў прасіў не разглядаць справу ў ягоную адсутнасць. Але суддзя Грабоўская не пагадзілася. Суд зрабіў запыт у паліклініку Паўла па месцы жыхарства, і адтуль адказалі, што на дадзены момант ён не лечыцца ў мясцовых установах. Гэтага суддзі хапіла, каб разглядаць справу завочна.

На працэсе не было ані адваката Левінава, ані сведкаў-міліцыянтаў. Дакументы з «БАЖ» і рэдакцыі «Витебский курьер» ніякай ролі ў прыняцці рашэння не адыгралі.

Суд прызнаў Паўла Левінава вінаватым ужо таму, што ён прысутнічаў у месцы збору людзей.

ДР belsat.eu паводле БАЖ

Стужка навінаў