«Працаваць і раздзявацца». Самае цікавае з Усебеларускага сходу


У Менску а 12 распачаўся Пяты Ўсебеларускі народны сход, на якім удзельнікі абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, апублікаванай напярэдадні. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку – павышэнне якасці жыцця на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця.

13:15. Выступ кіраўніка краіны скончыўся.

13:10. Аляксандр Лукашэнка пра шлях да «прагрэсу і стварэння»:

«Не паддавацца дэпрэсіі і застою. Захоўваючы ўсё лепшае з мінулага, упэўнена рухацца да мэты!»

12:55. «Калі няма нашых спартоўцаў, то мы заўзеем пра расейцаў», – пра спорт.

12:35. Аляксандр Лукашэнка пра развіццё рэгіёнаў:

«Нам трэба раўнамернае размеркаванне вытворчых сілаў па краіне.

Нельга ўсё цягнуць у Менск, кажу пра гэта ў чарговы раз!

Мы ўжо сёння ў гадзіны «пік» не можам перамяшчацца па транспартных артэрыях Менску».

12:15. «Мы будзем канкурэнтаздольнымі, таму нас сёння пачынаюць нахіляць», – пра будаўніцтва АЭС.

12:00. «Усё, і нашае жыццё ў простым. Трэба развівацца і працаваць. Да сёмага поту», – зварот да чыноўнікаў.

11:55. Пра звышпільную ўвагу кантралёраў да прадпрыемстваў:

«Тое, што я гавару з гэтай трыбуны, для вас – закон праваахоўных органаў.

Калі ў вас няма дакладных фактаў, што кіраўнік любога ўзроўню, дзяржаўнага ці прыватнага прадпрыемства парушае закон, вам на гэтым прадпрыемстве няма чаго рабіць!»

Зала рэагуе воплескамі.

11:40. Аляксандр Лукашэнка: «Беларусы – людзі мудрыя, яны выдатна бачаць, што адбываецца ў свеце, разумеюць сапраўдныя прычыны і складанасці. І разумеюць, што ў цяперашніх умовах, самыя дарагія нашыя каштоўнасці – гэта мір у краіне, незалежнасць, бяспека кожнага».

11:15. Пакуль што кіраўнік краіны зачытвае афіцыйную прамову. Прагучала і такое:

«Не хаваю, стварэннем РСЗА «Паланэз» хацелі зрабіць падарак усёй краіне і вам, дэлегатам зʼезду, падарунак, які гарантуе чыстае неба нашаму народу».


На сходзе выступае і Аляксандр Лукашэнка, які ў сваёй прамове будзе гаварыць пра вынікі ды перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, аб праблемах ды іх развязанні, спыніцца і на замежнай палітыцы нашай краіны, адзначае прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Дрэс-код і фэйс-кантроль або Як апранаюцца дэлегаты чарговага Ўсебеларускага сходу. ФОТА

Чакаецца, што ён возьме ўдзел у працы форуму і 23 чэрвеня, дзе выступіць з заключным словам.

Цырымонія адкрыцця сходу пачнецца 22 чэрвеня а 12:00. Падзею будуць трансляваць 22 чэрвеня ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

«Белсат» таксама будзем сачыць за падзеяй. Уся інфармацыя будзе з’яўляцца цягам дня на старонцы.

belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў