Працаўнікоў менскага прадпрыемства звальняюць за незадаволенасць заробкам у Br 100


На прадпрыемстве «Тэрмаблок» замест заробку «даюць па 100 рублёў». Працаўнікоў, якія пачынаюць скардзіцца, звальняюць.

Пра гэта стала вядома падчас наўпроставай тэлефоннай лініі з кіраўніком Менгарсавету дэпутатаў Васілём Панасюком, паведамляе агенцтва minsknews.by.

Падчас наўпроставай лініі 2 снежня стала вядома, што праблемы з выплатай заробкаў ёсць і на Менскім заводзе аўтаматычных лініяў – заробак там не плацяць з ліпеня.

29 лістапада падчас паседжання Прэзідыуму cавету Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) пра запазычанасці па заробках на менскіх прадпрыемствах паведаміў і кіраўнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносінаў ФПБ Дзмітрый Шаўчук.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў