Працаўнікі амбасады ЗША ачысцілі ад смецця раку Іслач


[/vc_column_text][vc_column_text]Скот Роланд разам з іншымі працаўнікамі амерыканскай амбасады далучыўся да акцыі, прымеркаванай да міжнароднага Дня Зямлі.

Яе праводзілі беларускія грамадскія экалагічныя арганізацыі.

У свеце Дзень Зямлі адзначаўся 22 красавіка, але ў сувязі з неспрыяльным надворʼем акцыю па ачышчэнні ракі перанеслі на тыдзень.

Пасля прыборкі прадстаўнікі амбасады на чале з павераным у справах ЗША Скотам Роландам узялі ўдзел у 6-кіламетровым справе на байдарках па Іслачы, паблізу Ракава. Падчас сплаву ўдзельнікі акцыі рабілі прыбіранне на берагах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў