Працаўнікам акумулятарнага заводу, супраць якога пратэстуюць берасцейцы, абяцаюць высокі заробак


Нягледзячы на пратэсты жыхароў рэгіёну будаўніцтва акумулятарнага заводу не спыненае. Больш за тое, кампанія 1AK-GROUP, якая і з’яўляецца гаспадаром вытворчасці, абʼявіла пра 20 вольных вакансіяў.

На завод пад Берасцем, які плануецца адкрыць у канцы 2018 году, патрабуюцца: інжынер-электроншчык, менеджар па персаналу, начальнік хімічнай лабараторыі, інжынер-эколаг з заробкам ад 1000 рублёў. Таксама кампаніі патрэбны галоўны механік і энергетык, якія змогуць зарабляць ад 1300 рублёў, начальнік камерцыйнага аддзелу, якому прапануюць ад 2000 рублёў, і прадавец-кансультант, якому абяцаюць ад 500 рублёў.

Раней Belsat.eu пісаў пра тое, што кампанія «iPower» шукае начальніка цэху з заробкам 495 рублёў. Пасля публікацыі прапанаваная заработная плата раптоўна вырасла на 1000 рублёў.

Супраць будоўлі акумулятарнага заводу выступаюць тысячы берасцейцаў, ужо сабраны 40 тысяч подпісаў. Праціўнікі заводу рэгулярнага выходзяць у знак пратэсту на галоўную плошчу Берасця, але ўлады іх не чуюць і будаўніцтва заводу працягваецца.

ЦЛ, belsat.eu

Стужка навінаў