Працадаўцы ў Еўропе змогуць чытаць асабістую перапіску супрацоўніка


Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што зносіны ў чатах ў працоўныя гадзіны парушаюць карпаратыўныя правілы.

Цяпер працадаўцам будзе дазволена чытаць асабістую перапіску сваіх працаўнікоў у мэсэнджэрах, каб ведаць хто чым займаецца і правяраць вынікі дзейнасці.

Рашэнне суда распаўсюджваецца на ўсе краіны, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.

Тым не менш суд таксама палічыў неабходным распрацаваць правілы, якія прадухіляць злоўжыванні з боку кампаній, і вызначаць, якую інфармацыю працадаўца зможа збіраць пра супрацоўнікаў.

Прэтэкстам гэткага рашэння паслужыў разгляд справы румынскага інжынера, які падаў пазоў на былога працадаўцу. Румын быў звольнены за тое, што выкарыстаў працоўны рахунак Yahoo Messenger не толькі ў прафесійных, але і ў асабістых мэтах. Аднак суд адхіліў пазоў, палічыўшы рашэнне кампаніі абгрунтаваным і законным.

ДР, belsat.eu паводле bbc.com

Стужка навінаў