Пратэсты ў Вашынгтоне. Людзі скандуюць: «Трамп – не наш прэзідэнт!»


У цэнтры амерыканскай сталіцы праходзяць акцыі пратэсту супраць новаабранага прэзідэнта. У асноўным мітынгі праходзілі мірна, аднак некаторыя праціўнікі Трампа ў чорных масках пачалі біць вітрыны ў крамах і банках.

Пабітыя некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. Пратэстоўцы таксама перакулілі некалькі ўрнаў, аўтаматаў па продажы газет, разбілі шкло ў офісе Bank of America і вітрыну кавярні Starbucks.

Паліцыя выкарыстала слезацечны газ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў