Пратэсты ў Кіеве: прымянілі слезацечны газ, ёсць пацярпелыя


Сёння некалькі тысяч чалавек мітынгуюць ля будынка Вярхоўнай Рады ў Кіеве, патрабуючы адмяніць дэпутацкую недатыкальнасць, стварыць Антыкарупцыйны суд і ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства. Паводле розных звестак, удзельнікаў акцыі – ад двух да чатырох тысяч.

У цэнтры Кіева на вуліцы Грушэўскага паміж мітынгоўцаў і сілавікамі адбылася бойка. Гэта адбылося ў ўрадавым квартале паблізу будынку Кабміна, удзельнікі акцыі спрабавалі пранесці палаткі, аднак праваахоўнікі ім перашкодзілі.

Па папярэдніх дадзеных, трое пацярпелых: як сярод сілавікоў, так і сярод мітынгоўцаў. У ходзе бойкі прымянілі слезацечны газ.

Напярэдадні адзін з ініцыятараў акцыі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ўдзельнікі мітынгу настроены мірна. Ўрадавы квартал у цэнтры Кіева з раніцы перакрыты і ачэплены праваахоўнікамі.

КА, belsat.eu, паводле radiosvoboda.org

Стужка навінаў