Пратэсты ў Ерэване: на плошчу выйшла 50 000. Затрымалі – 250


Фота – newsarmenia.am

Увечары 20 красавіка на плошчы Рэспублікі ў Ерэване адбыўся мітынг, у якім, нягледзячы на дождж, узялі ўдзел больш за 50 000 чалавек, паведаміў карэспандэнт DW з месца падзей.

Каля 250 пратэстоўцаў даставілі ў паліцыю.

У сталіцы Арменіі ўжо восьмыя суткі працягваюцца акцыі пратэсту супраць абрання прэм’ер-міністрам краіны экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна.

17 красавіка парламент Арменіі абраў прэм’ер-міністрам краіны Сержа Саргсяна. 18 красавіка ў Ерэване і яшчэ некалькіх гарадах пачаліся шматтысячныя пратэстныя акцыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў