Анархісты заклікалі людзей выйсці на вуліцы Барысава. Онлайн


Анархісты заклікалі людзей выйсці сёння а 12-й на вуліцы.

У Наваполацку – на плошчы Будаўнікоў.

У Светлагорску, Лунінцы, Салігорску, Горках, Барысаве – на цэнтральных плошчах.

У Асіповічах, Лідзе і Мазыры – на плошчах Леніна.

У Кобрыне – на плошчы Свабоды.

У Рэчыцы – на плошчы Кастрычніка.

У Жодзіне – на плошчы каля Палаца Культуры БелАЗа.

«Белсат» правядзе стрым з акцыі пратэсту ў Барысаве.


12:12 Супрацоўнікі міліцыі затрымоўваюць здымачную групу.

11:50 У Барысаве прэвентыўна затрымалі грамадскага актывіста Алеся Абрамовіча.

Пратэсты таксама адбудуцца і ў нядзелю 19-га сакавіка:

Слонім – 15:00, плошча Леніна.

Баранавічы – 16:00, плошча Леніна.

Стужка навінаў