Пратэстоўцы вызвалілі Саакашвілі з аўтобуса СБУ


Супрацоўнікі СБУ затрымалі былога прэзідэнта Грузіі ў доме, дзе ён пражываў, і спрабавалі адвезці на допыт у Кіеў.

Пратэстоўцы білі вокны аўтамабіля, у якім трымалі Саакашвілі. Распалілі газ і пачалася бойка, аўтамабілю прабілі колы і выламалі дзверы. Тады актывісты выцягнулі палітыка вонкі.

Саакашвілі выступіў з прамовай перад прыхільнікамі.

«Яны павінны збягаць, а не мы. Дзякуй, мае любімыя», – сказаў палітык натоўпу.

Вызвалены Саакашвілі ў асяроддзі прыхільнікаў рухаецца ў бок Майдана Незалежнасці. Ён заяўляе, што мае намер пайсці ў будынак Вярхоўнай Рады.

СБУ падазрае Саакашвілі ў спрыянні ўдзельнікам злачынных арганізацыяў і іх фінансаванні.

Саакашвілі затрымалі 5 снежня ў доме, дзе ён пражываў. Спецназ выломваў дзверы ў ягонай кватэры, палітык забраўся на дах і пагражаў скочыць, калі яго не заставяць у спакоі. У выніку Саакашвілі затрымалі і спрабуюць вывезці, аднак у цэнтры Кіеву сабраўся стыхійны мітынг, у якім удзельнічаюць тысячы людзей. Яны блакавалі праезд і намагаліся адбіць палітыка ў сілавікоў.

Генпракурор Украіны Луцэнка заявіў на прэс-канферэнцыі, што пакуль аб экстрадыцыі Саакашвілі няма гаворкі, яго хочуць дапытаць. Таксама Луцэнка назваў падзеі «шапіто Саакашвілі» і заявіў, што Саакашвілі атрымаў бізнесоўца Сяргея Курчанка, які хаваецца, 500 тысчяч долараў на сваю дзейнасць ва Украіне.

«Была праведзена спецаперацыя, падчас якой устаноўлены факты супрацоўніцтва шэрагу палітыкаў, у першую чаргу, Міхаіла Саакашвілі з членамі арганізаванай злачыннай групоўкі Януковіча, у першую чаргу, з Сяргеем Курчанка, за грошы якіх Саакашвілі і набліжаныя да яго асобы фінансавалі ініцыяваныя імі акцыі пратэсту», – заявіў Луцэнка.

Паводле яго, мэтай гэтых акцый з’яўляецца захоп улады ва Украіны. Луцэнка таксама сцвярджае, што ўсе гэтыя дзеянні праходзілі пад наглядам украінскіх спецслужбаў. Саакашвілі зняпраўджвае ўсе абвінавачванні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў