Пратэстоўцы ў Данецку: Пад выглядам АБСЕ прывядуць сюды «Правы сектар»!

video

Як жыхары «Данецкай народнай рэспублікі» ставяцца да ўвядзення на Данбас узброенай місіі АБСЕ?

Супраць увядзення такой місіі ў Данецку зладзілі маштабны мітынг.

«Пад выглядам узброенай місіі можна ўвесці сюды любыя тэрарыстычныя фармаванні накшталт «Правага сектару», апрануўшы іх у патрэбную форму», – заявіў адзін з мітынгоўцаў.

Іншыя ўдзельнікі акцыі таксама выказваюцца супраць узброенай місіі. Адна жанчына заявіла, што ўвядзенне ўзброеных людзей «прывядзе да вайны».

Для ўвядзення ўзброенай місіі на Данбасе АБСЕ можа звярнуцца да Беларусі – эксперт

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары